Злодзей скраў ровар, набыўшы ўгонны сродак у суседняй краме (відэа)
Цяпер зламысніка шукае міліцыя.
Сталічная міліцыя расследуе крадзеж ровара з паркоўкі ля будаўнічага гіпермаркета. Адметнасць гэтага выпадка ў тым, што адзін са зламыснікаў перад здзяйсненнем злачынства набыў у краме вялікія кусачкі, якімі перарэзаў трос з замком на чужым ровары, а пасля з’ехаў на ім.
Момант крадзяжу запісалі камеры відэаназірання. На велапаркоўцы стаялі двое хлопцаў. Пазней адзін з іх зайшоў у краму і пацікавіўся на інфацэнтры, у якім аддзеле можна набыць вялікія кусачкі. Ён знайшоў патрэбны інструмент, аплаціў пакупку і нават адзначыў на інфацэнтры гарантыю на тавар.
Увесь гэты час на паркоўцы яго чакаў сябар. Пасля хлопцы яшчэ пэўны час размаўлялі, а потым упільнавалі момант, калі ля крамы было мала мінакоў, перакусілі дрот і скралі чужы ровар. Адзін з хлопцаў паехаў на ровары, другі — пешшу. Цяпер праваахоўнікі шукаюць дзёрзкіх злодзеяў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.