Злотнікаў: Расія ўплывае на эканоміку Беларусі мацней, чым СГА

Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў эканаміст Леанід Злотнікаў. Ён нагадаў, што Беларусь вядзе перамовы з СГА ад пачатку 90-х гадоў, але ніколі моцна не імкнулася ў гэтую арганізацыю.



На думку Злотнікава, уплыў Расіі на развіццё беларускай эканомікі мае значна большае значэнне.



Злотнікаў: "Хутчэй, гэта будзе залежаць ад ціску Расіі, калі нейкі вектар у эканоміцы будзе мяняцца — пераход на ранкавыя рэйкі, прыватызацыя, абарона прыватнай уласнасці... Як правільна сказал Лукашэнка, пасля ўваходжання Расіі ў СГА мы таксама так ці іначай трапілі нейкім чынам пад канкурэнцыю СГА. І гэты ціск (Расіі. — Еўрарадыё.) будзе. І ён будзе больш важны, чым увесь ціск СГА ў бок лібералізацыі эканомікі".



Разам з тым Злотнікаў нагадаў, што і Расія мае даволі абмежаваны ціск на беларускае кіраўніцтва. Так, ад пачатку году ў Адзінай эканамічнай прасторы мусіла быць уведзенае свабоднае цэнаўтварэнне. Аднак беларускія ўлады не адмовіліся ад рэгулявання коштаў.

Нагадаем, што 16 траўня ў Жэневе аднаўляюцца перамовы па ўваходжанні Беларусі ў СГА. Перад гэтым у перамовах быў чатырохгадовы перапынак.


Фота — svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі