Зменаў у выбарчае заканадаўства Беларусі не плануецца – Ярмошына
Ніякіх зменаў выбарчага заканадаўства напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў не плануецца. Такую заяву зрабіла ў інтэрв’ю БЕЛТА старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Паводле яе словаў, спосабы вылучэння кандыдатаў застаюцца ранейшымі: ад
працоўнага калектыва, палітычнай партыі і шляхам збору тысячы подпісаў
у сваю падтрымку.
Ярмошына нагадала, што выбары ў Палату прадстаўнікоў могуць прайсці 28 верасня сёлета.
Гэтая дата ўжо папярэдне ўзгодненая з Аляксандрам Лукашэнкам. Яго указ аб прызначэнні выбараў з’явіцца не пазней за 28 чэрвеня, паведаміла старшыня ЦВК.