Зміцер Федарук аштрафаваны на 30 базавых велічынь

Актывіст моладзевага дэмакратычнага руху Зміцер Федарук аштрафаваны на 30 базавых велічынь.

3 траўня спадар Федарук быў выкліканы ва Упраўленне унутраных спраў Савецкага раёна горада Мінска. Яго абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага шэсця падчас "Чарнобыльскага шляха-2007". Сам Федарук лічыць, што такое развіццё падзей звязана з тым, што ў дачыненні яго ўжо распачатая адна крымінальная справа – за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.


Зміцер Федарук з'явіўся ў міліцыю. З Упраўлення ўнутраных спраў ён быў неадкладна дастаўлены ў суд Савецкага раёна горада Мінска, які прыняў рашэнне прызнаць моладзевага актывіста вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі