Зміцер Жалезнічэнка, які абвясціў галадоўку ў войску, дастаўлены ў шпіталь
Гомельскі апазіцыянер Зміцер Жалезнічэнка, якога 25 студзеня прызвалі ў войска, дастаўлены ў мінскі шпіталь. Нагадаем, у дзень прызыву маладзён аб’явіў галадоўку ў знак пратэсту.
Як паспеў паведаміць перад адпраўкай у вайсковую частку ў Жлобіне сам Зміцер, ён пратэстуе супраць незаконнага прызыву. У дзень адпраўкі ён афіцыйна яшчэ меў статус студэнта. Апрача таго, Жалезнічэнка не прайшоў паўторную медкамісію.
Паводле яго слоў, ён дрэнна сябе адчуваў, у яго быў высокі ціск. Аднак у вайсковай частцы ў Жлобіне не назвалі прычыну, па якой Жалезнічэнка дастаўлены ў шпіталь.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго маці. Паводле яе слоў, на ўчорашні вечар Зміцер працягваў галадоўку, адна ці звязана гэта са шпіталізацыяй, яна не ведае.
“У яго апроч галадоўкі яшчэ такі нервовы стан. Ён сказаў мне, што не спаў дзве ночы. Я пра гэта сказала камандзіру, папрасіла, каб яны аказалі медыцынскую дапамогу. Можа быць, у сувязі з гэтым яго і шпіталізавалі”