Змітра Дашкевіча зноў затрымалі ў Мінску

Лідэра “Маладога фронту” Змітра Дашкевіча затрымалі супрацоўнікі ДАІ на тэрыторыі Кастрычніцкага раёну Мінску. Зміцер кіраваў аўтамабілем, які належыць бацьку Насты Палажанкі. Наста ў момант затрымання была ў машыне разам са Змітром, паведамляе Радыё Свабода. Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што ім трэба высветліць нейкія абставіны. Яны спаслаліся на нейкую інфармацыю аб тым, што аўтамабіль нібыта лічыцца скрадзеным.

Літаральна за дзень Дашкевіча на тэрыторыі Першамайскага раёну сталіцы. Сам лідэр “Маладога фронту” лічыць, што міліцыянты атрымалі загад ізаляваць актывістаў напярэдадні правядзення акцыі на Кастрычніцкай плошчы 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі