Змітра Хведарука сёння выпішуць з бальніцы

Моладзевага актывіста Змітра Хведарука сёння выпішуць з 9-й клінічнай бальніцы.  Нагадаем, ён быў шпіталізаваны вечарам 12 снежня пасля жорсткага разгону спецназам акцыі апазіцыі “За незалежную Беларусь!”. У Хведарука было выяўленае сатрасенне мозгу і яшчэ некалькі пашкоджанняў.

Еўрарадыё датэлефанавалася да Змітра, калі ён яшчэ знаходзіўся ў бальніцы, чакаючы лекара. Вось што ён распавёў пра стан свайго здароўя:

«Адчуваю сябе ўжо даволі нармалёва, магу сядзець, самастойна сабрацца… Лекары кажуць, што стан больш-менш нармалёвы. Наступствы траўмы відавочныя, таму сказалі, што трэба будзе яшчэ дзён пяць паляжаць дома. А потым ужо хадзіць у паліклініку на амбулаторнае лекаванне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі