Змітра Салаўёва пасадзілі за краты на 5 сутак
Такі вырак вынес суд Ленінскага раёна Магілёва лідару абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне”. Змітра Салаўёва судзіў суддзя Станіслаў Шандаровіч.
Двое сутак арышту Зміцер атрымаў за “дробнае хуліганства” – лаянку матам і трое сутак – за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Нагадаем, што Салаўёва міліцыянты затрымалі ў Дзень Волі 25 сакавіка разам з журналістам БелаПАН Уладзіміра Лапцэвічам.