Змітра Жалезнічэнку ў вайсковым шпіталі трымаюць пад аховай
Пад аховай трымаюць у мінскім вайсковым шпіталі сябра Партыі БНФ Змітра Жалезнічэнку. Ён пяты дзень працягвае галадоўку пратэсту. Нагадаем, нядаўна Жалезнічэнка быў адлічаны з Гомельскага дзяржаўнага
ўніверсітэту і, нягледзячы на тое, што абласны суд прызнаў гэтае
рашэнне незаконным, тэрмінова прызваны ў войска, у чыгуначныя войскі.
Пасля абвяшчэння галадоўкі хлопца перавялі ў Мінск.
У шпіталі да Змітра Жалезнічэнкі прыстаўлены афіцэр, які забараняе яму вонкавыя кантакты і тэлефонныя званкі. Ён, аднак, паспеў перадаць, што цяпер праходзіць абследаванні, у тым ліку і ў псіхіятра, і ўжо заўтра яго могуць зноў адправіць у вайсковую часць.
Радыё Свабода