Змяя запаўзла пагрэцца ў прыватны дом у Гомелі

Змяя запаўзла ў адзін з прыватных дамоў Гомеля. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога МНС. Высветлілася, што гэта вужака.
Яго злавілі і выпусцілі на волю за межамі горада. Як распавялі ў Інстытуце заалогіі Акадэміі навук, вужакі, гадзюкі і мядзянкі, якія зімуюць ва ўмовах Беларусі, не ўпадаюць у поўную спячку. Падчас адліг яны нярэдка вылазяць з месцаў зімоўкі пагрэцца на сонца.

У гэты час змеі не ядуць, а карыстаюцца летнім тлушчавым запасам. Па словах спецыялістаў, вужакі часцей за іншых змей запаўзаюць у жылыя дамы.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі