Знакаміты бюст Неферціці — падробка пачатку ХХ стагоддзя?

Бюст Неферціці, які захоўваецца ў Берлінскім музеі, з'яўляецца падробкай.
З такой заявай выступіў швейцарскі спецыяліст па гісторыі мастацтва Генры Шцірлін.

 Паводле яго слоў, знакаміты бюст быў выраблены ў 1912 годзе. Яго стварыў мастак Герард Маркс па просьбе аднаго нямецкага археолага, і карыстаўся пры гэтым старажытнымі егіпецкімі фартамі, знойдзенымі пры раскопках.

У якасці доказаў, Шцірлін прыводзіць наступныя аргументы: па-першае, з-за таго, што бюст выраблены з каменя, немагчыма вызначыць дату яго стварэння, па-другое, плечы скульптуры зрэзаныя вертыкальна, што характэрна для еўрапейскіх бюстаў XIX стагоддзя, у той час як у егіпецкіх выяў усячэнне было гарызантальным, па-трэцяе, левага вока ў бюста не было першапачаткова, што ізноў жа супярэчыць перакананням старажытных егіпцян, якія рабілі абсалютныя копіі людзей.

newsland.ru


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі