“Зьніч” ці то энэргетыкай, ці то самой музыкай узняў натоўп

Віктар Чайкін: - Вы слухаеце Еўрарадыё, мы звязваемся з нашым карэспандэнтам Гальяшом Валынцом, які цяпер у Луцку, на музфэсце “Права быць свабодным”. Здароў, Гальяш, як настрой, не стаміўся ад музыкі?
Гальяш Валынец: - Не, усё супер. Цяпер выступіў “Зьніч”, і ці то энэргетыкай, ці то самой музыкай, ці то ўсім разам “Зьніч”, Таболіч так узнялі натоўп, гэтага энтузіязму немагчыма апісаць!.. Людзі гатовыя слухаць яшчэ і яшчэ, і на сцэну выходзіць “Таварыш Маўзэр”.

В.Ч.: - Ужо добра сцямнела, а як там са святлом?

Г. В.: - Сцэна выдатна асветленая, а вось вакол сцэны – цемра. І гэта добра, бо вось я ішоў па алейцы гэтага цудоўнага парку, і палохаў парачкі, якія тут цалуюцца пад музыку.

В.Ч.: - Музыка валіць нон-стоп?

Г.В.: - Нон-стоп. Час ад часу выходзіць вядоўца, спадар Маліноўскі. Аднак арганізатары занепакоеныя, што няма “Нэйра Дзюбэля”. Ён меўся быць наступным.

В.Ч.: - “Нэйра Дзюбэль” едзе, але вельмі марудна, ім са сто кіламетраў засталося, бо яны трапілі на кепскую дарогу, грунтавую. Яны будуць, перадай арганізатарам. Я з імі толькі што звязваўся.

Г.В.: - Перадам! Гэта класна, што мы першыя даведваемся пра ўсё.

В.Ч.: - Сапраўды! А ёсць там, апрача фэсту, на што “подывытыся”?

Г.В.: - На замак, але цяпер цёмна “дывытыся”. А вось пры сонцы, калі саўндчэк зацягнуўся, на дзве гадзіны, госці пайшлі паглядзець на замак.

Файны замак, падобны да Лідскага. Яшчэ варта “подывытыся” на добры ўзровень арганізацыі фэсту, працу арганізатараў, украінскіх уладаў і міліцыянтаў. Спадзяюся, у наступным годзе будзе ва ўсіх магчымасць паглядзець, калі фэст зноў арганізуюць.

В.Ч.: - Спачуваю табе, што на такім фэсце ты вымушаны працаваць, а не адпачываць так, каб стаміцца. Затое там вольнае паветра, можна пазайздросціць. Аднак я папрашу цябе злавіць каго з музыкаў для эфіру. Пагаворым яшчэ, да сувязі!

Г.В.: - Спадзяюся, не толькі са мной, але і з музыкамі. Добранька!! Пайду іх шукаць-хапаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі