Знікла анлайн-петыцыя супрацоўнікаў хуткай дапамогі

Супрацоўнікі хуткай дапамогі горада Мінска патрабавалі паляпшэння ўмоў працы і павышэння заробку. Петыцыя паспела сабраць больш за 5100 подпісаў. Аднак 7 студзеня Іпатаў паведаміў, што збор подпісаў вымушана спынены. Цяпер жа старонка, на якой раней месцілася петыцыя, увогуле адсутнічае. Яе стваральнікі ніяк не патлумачылі, што стала прычынай гэтага.



"Наша ніва" нагадвае, што медыкі збіралі подпісы і пад пісьмовым зваротам. Паводле апошніх дадзеных, яго падпісалі каля 260 чалавек.

Фота — Delfi

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі