Зніклую магіляўчанку знайшлі ў лесе павешанай
Дзяўчына не вярнулася ў Магілёў са Шклова ў канцы чэрвеня.
Зніклую ў чэрвені маладую магіляўчанку знайшлі павешанай ў лесе непадалёк ад аўтадарогі са Шклова ў Магілёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама.
Па словах начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку Міхаіла Гагіева, 5 ліпеня ў Кастрычніцкі РАУС Магілёва звярнулася маці зніклай дзяўчыны. Яна распавяла, што дачка з'ехала 26 чэрвеня ў Шклоў да сяброўкі, а 29 чэрвеня збіралася вярнуцца ў Магілёў. Пасля гэтага сувязь з дачкой маці згубіла, мабільны нумар знаходзіўся па-за зонай доступу.
Вечарам 8 ліпеня дзяўчыну павешанай на дрэве ў лесе выпадкова знайшоў мінак. Пра гэта ён паведаміў па тэлефоне 102.
Па факце смерці 28-гадовай магіляўчанкі праводзіцца праверка. Па выніках будзе прынята працэсуальнае рашэнне.