Зноў павышаюцца кошты на бензін — на 1 капейку

Зноў павышаюцца кошты на бензін — на 1 капейку

Канцэрн “Белнафтахім” анансаваў чарговае павышэнне коштаў на ўсе віды маторнага паліва, якое з 3 сакавіка даражэе на 1 капейку. Цяпер яго будуць рэалізоўваць па наступных цэнах: АІ-98-К5-Еўра — 1,45 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,56 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,77 рубля, ДП — 1,56 рубля.

Як адзначаюць у канцэрне, у лютым гэтага года ў параўнанні з лютым 2018 года кошт нафты для Беларусі ў доларавым эквіваленце вырас на 13%, а кошты на паліва толькі на 9%.

Таксама змяненне коштаў аргументуюць не толькі знешнімі фактарамі, але і іншымі чыннікамі — падатковай нагрузкай і курсам нацыянальнай валюты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі