Знойдзеныя целы ўсіх беларусаў, якія зніклі пад Мурманскам
Выратавальнікі ў чацвер знайшлі целы ўсіх чатырох беларускіх турыстаў, якія некалькі дзён таму патрапілі пад лавіну ў Мурманскай вобласці. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар МНС Расіі па Мурманскай вобласці Наталля Козырава: Козырава: "Каля 15 гадзінаў па дакладзе аператыўнай групы, якая знаходзіцца на месца пошукава-выратавальных работ, у раёне работ былі выяўленыя чацвёра загінулых".
Нагадаем, што група беларускіх турыстаў выйшла на маршрут 3 сакавіка. 8 сакавіка яны трапілі пад лавіну. Пад ёй апынуліся чацвёра з шасці чальцоў групы. Двум турыстам удалося выратавацца.
Нагадаем, што група беларускіх турыстаў выйшла на маршрут 3 сакавіка. 8 сакавіка яны трапілі пад лавіну. Пад ёй апынуліся чацвёра з шасці чальцоў групы. Двум турыстам удалося выратавацца.