Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся амаль на $203 млн
Адбылося гэта ў лістападзе.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў лістападзе скараціліся амаль на 203 млн долараў. БЕЛТА адзначае, што пры падліку была выкарыстаная метадалогія Міжнароднага валютнага фонда і што гэта папярэднія дадзеныя. На 1 снежня ЗВР склалі 5 млрд 821 млн долараў.
У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 313,6 млн долараў і склаў 6 млрд 408 млн 700 тысяч долараў.
Фота — ria.ru