Золатавалютныя рэзервы Беларусі сёлета скараціліся на 9%
З пачатку года яны зменшыліся на амаль 452 млн долараў.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі з пачатку 2015 года скараціліся на 9%, альбо на 451 млн 800 тысяч долараў. На 1 чэрвеня ЗВР складалі 4 млрд 607 млн 400 тысяч долараў (разлікі зроблены па стандартах Міжнароднага валютнага фонду). Адмоўны ўплыў на аб'ём ЗВР зрабіла выплата урадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, інфармуе "Интерфакс-Запад" са спасылкай на Нацбанк.
БЕЛТА дадае, што пры гэтым за травень золатавалютныя рэзервы нашай краіны павялічыліся на 36,3 млн долараў. У нацыянальным вызначэнні аб'ём ЗВР сёлета павялічыўся — на 94,8 млн долараў. Паводле папярэдніх дадзеных, на 1 чэрвеня ён склаў $5 млрд 222 млн.
Сёлета Нацбанк Беларусі прадаў 75 кг золата
Нагадаем, што за 2014 год золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 1 млрд 591 млн 800 тысяч долараў, у 2013-м — на 1 млрд 444 млн 100 тысяч долараў (паводле метадалогіі МВФ).
Фота: ria.ru