Золатавалютныя запасы Беларусі склалі 7 395,3 млн долараў

Золатавалютныя запасы Беларусі склалі 7 395,3 млн долараў

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 лістапада 2017 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 395,3 млн. долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За мінулы месяц золатавалютныя рэзервы выраслі на 128,6 млн. долараў або на 1,8%, пасля росту ў верасні 2017 года на 273,1 млн. долараў (на 3,9 %). За студзень — кастрычнік прырост рэзерваў склаў 2 468,1 млн. долараў (50%).

У Нацбанку адзначаюць, што павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у кастрычніку спрыяла ў тым ліку паступленне чарговага траншу крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты.

Станоўчы ўплыў на рост рэзерваў таксама зрабіла паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, і набыццё замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі