ЗША дапамогуць Ізраілю знайсці лідараў ХАМАС, але пры адной умове
Вайсковец ЦАХАЛ
ЗША прапанавалі Ізраілю дапамогу ў пошуках лідараў ХАМАС, калі Тэль-Авіў адмовіцца ад свайго буйнога наступу на Рафах, піша Bild са спасылкай на Washington Post.
Рафах — горад на поўдні сектара Газа, цяпер там жыве прыкладна 1,5 мільёны чалавек. Горад перапоўнены ўцекачамі з іншых частак Газы. ЗША даўно просяць Ізраіль спыніць наступ з-за таго, што гарантаваць бяспеку грамадзянскіх пры такой вайсковай аперацыі будзе немагчыма.
Зараз ЗША выступілі з новай прапановай. Яны хочуць дапамакчы ізраільскім вайскоўцам вызначыць месцазнаходжанне лідараў ХАМАС і падземных тунэляў тэрарыстаў, піша амерыканскае выданне са спасылкай на чатырох чалавек, знаёмых з амерыканскай прапановай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.