ЗША і Саудаўская Аравія дамовіліся супрацоўнічаць па нафце

США и Саудовская Аравия договорились сотрудничать по нефти

ЗША і Саудаўская Аравія падпісалі 18 пагадненняў і мемарандумаў аб супрацоўніцтве. Дакументы закранаюць энергетыку, ахову здароўя, інвестыцыі, кібербяспеку, космас. Такія вынікі прынеслі перамовы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і кіраўніка Саудаўскай Аравіі Мухамеда бін Салмана Эр-Рыяда.

Мабыць, галоўная дамоўленасць — пра супрацоўніцтва на нафтавым рынку. Джо Байдэн і Мухамед бін Салман пагадзіліся, што трэба падтрымліваць баланс сусветнага рынку нафты для ўстойлівага эканамічнага росту.

"Абодва бакі адзначылі важнасць стратэгічнага эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, асабліва на фоне бягучага крызісу ва Украіне і яго наступстваў, і пацвердзілі сваю прыхільнасць да стабільнага сусветнага энергетычнага рынку", — гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным па выніках перамоў.

Бакі таксама закранулі тэму Украіны, у тым ліку дапамогі ў экспарце збожжа, заблакаванага праз расійскую агрэсію. "Лідары краін пацвердзілі сваю прыхільнасць аказанню дапамогі ўкраінскаму народу і забеспячэнню бесперашкоднага экспарту збожжа для змякчэння наступстваў глабальнага харчовага крызісу, які пагражае шэрагу блізкаўсходніх і афрыканскіх дзяржаў", — гаворыцца ў сумеснай заяве ЗША і Саудаўскай Аравіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі