ЗША працягнуць пераслед Рамана Паланскага

ЗША не збіраюцца выбачаць рэжысёру Раману Паланскаму гвалт над 13-гадовай дзяўчынкай. У Вышэйшым судзе абяцаюць працягнуць следства. Па словах прадстаўніка Дзярждэпартамента Філіпа Джэй Коўлі, як перадае tvn24.pl, амерыканскія ўлады чакаюць тлумачэнняў іншых краін наконт таго, што было зроблена, а чаго так і не зрабілі па справе Паланаскага. “Гвалт над непаўналетняй - гэтай заўсёды злачынства. Калі 13-гадовай дзяўчынцы дарослы дае наркотыкі, а потым гвалціць яе, то нельга казаць, што гэта толькі справа фармальнасцяў”, - лічыць Філіп Джэй Коўлі.

Як толькі Раман Паланскі вернецца ў ЗША, следства працягнецца з таго моманту, на якім спынілася ў 1978 годзе. Нагадаем, тады рэжысёр сам прызнаўся ў віне. Суд прызначыў яму пакаранне, аднак адседзеўшы ў псіхіятрычным шпіталі каля 41 дзён, Раман Паланскі збег з ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі