ЗША працягнулі для Беларусі рэжым нармальных гандлёвых адносін
Дзярждэпартамент ЗША прыняў рашэнне працягнуць з Беларуссю рэжым нармальных гандлёвых адносін на чарговыя 12 месяцаў. На працягу гэтага часу прыпыняецца дзеянне папраўкі Джэксана-Вэника да закона аб гандлі ад 1974 года. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў МЗС нашай краіны. Гэтае рашэнне амерыканскай адміністрацыі дазволіць беларускім экспарцёрам карыстацца ільготным рэжымам у гандлі з ЗША.