ЗША тэстуюць здольнасць украінскіх пілотаў лётаць на амерыканскіх знішчальніках

F-16 / Falcon® Photography
F-16 / Falcon® Photography

ЗША працуюць з украінскімі пілотамі, каб вызначыць, колькі часу патрэьна, каб навучыць іх лётаць на знішчальніках F-16, піша CNN са спасылкай на тры ўласныя крыніцы.

Паводле дадзеных крыніц выдання, два ўкраінскія пілоты зараз знаходзяцца на вайсковай базе ў ЗША і займаюцца на авіясімулятарах. Але CNN падкраслівае, што пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што яны праходзяць лётную падрыхтоўку.

Раней адзін з амерыканскіх вайсковых службоўцаў заяўляў, што ўкраінскія пілоты прыбылі ў ЗША для “азнаямленчых імпрэз”. Ён сказаў, што гаворка пра “руцінную працу”.

Украіна настойвала на тым, каб ЗША перадалі ёй знішчальнікі. Але амерыканскія службоўцы лічаць, што гэта немэтазгодна, бо праца з F-16 патрабуе сур'ёзнай падрыхтоўкі, а ў Расіі ёсць зенітныя сістэмы, якія могуць лёгка збіць самалёты.

На пытанне пра тое, цібудуць ЗША перадаваць Украіне F-16, прэзідэнт Джо Байдэн адказаў катэгарычным “не”. Напачатку вайны ЗША таксама казалі, што пастаўка Украіне новых знішчальнікаў можа прывесці да эскалацыі адносін паміж НАТО і Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі