ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць Ірана

ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць Ірана

Мінфін ЗША абвясціў пра ўвядзенне новых санкцый супраць Ірана. Як інфармуе tut.by, пад амерыканскія санкцыі трапілі 11 кампаній і прыватных асобаў, звязаных з праграмай выпрабавання балістычных ракет. ЗША забараняюць любыя фінансавыя аперацыі з гэтымі асобамі і кампаніямі, іх уласнасць і актывы ў Штатах і амерыканскіх банках павінны быць замарожаны.

У "чорны спіс" трапілі не толькі іранскія прадпрыемствы. Так, у прыватнасці, там ёсць зарэгістраваная ў Ганконгу кампанія Anhui Land Group Сo. Limited і кампаніі з ААЭ Candid General Trading LLC і Mabrooka Trading Co LLC.

Як паведамляла Еўрарадыё, 17 студзеня ЗША і ЕС адмянілі санкцыі супраць Ірана, звязаныя з яго ядзернай праграмай. Гэта стала магчымым пасля таго, як Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) абвясціла, што Тэгеран выканаў усе ўмовы па дэмантажы ядзернай праграмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі