ЗША вядуць перамовы з Літвой пра размяшчэнне базаў Супрацьракетнай абароны
Злучаныя Штаты вядуць перамовы з Літвой у справе магчымага размяшчэння на тэрыторыі гэтай краіны кампанентаў амерыканскай сістэмы супрацьракетнай абароны. Пра гэта сёння ў Варшаве заявіў адзін з удзельнікаў гэтых перамоваў, інфармуе Газета. ру. Паводле яго словаў, ЗША разглядаюць Літву як рэзервовы варыянт на той
выпадак, калі перамовы пра размяшчэнне амерыканскай ракетнай базы ў
Польшчы закончацца правалам.
Агенцтва Reuters цытуе словы прадстаўніка польскага МЗС Вітальда Вашчыкоўскага: "Я магу пацвердзіць, што Злучаныя Штаты вядуць перамовы з Літвой. З такой ініцыятывай выступіў яшчэ ў траўні літоўскі бок, і Варшава ведае пра гэта".
У сваю чаргу міністр замежных спраў Літвы адмовіўся пацвердзіць альбо абвергнуць гэтую інфармацыю.
Нагадаем, у студзені мінулага года ЗША прапанавалі Польшчы і Чэхіі перамовы пра размяшчэнне амерыканскіх баз СРА на іх тэрыторыях. У Польшчы амерыканцы плануюць размясціць 10 установак для перахопу ракет, а ў Чэхіі - радары.