ЗША выдзелілі Беларусі ў 2010 годзе 15 млн долараў у выглядзе дапамогі

У 2010 годзе сума дапамогі, якую прадставілі за кошт бюджэтных сродкаў ЗША Беларусі на развіццё дэмакратыі, ахову здароўя, адукацыю, абарону навакольнага асяроддзя, эканамічнае і гуманітарнае развіццё, склала 15 млн долараў. Звесткі наконт сум дапамогі ЗША іншым краінам свету на гэтыя мэты апублікаваныя на сайце http://www.foreignassistance.gov.

З агульнай сумы 10,2 млн долараў былі накіраваныя на ўмацаванне дэмакратыі, правоў чалавека і кіравання ў Беларусі.

"Галоўнай мэтай амерыканскай дапамогі ў Беларусі з'яўляецца падтрымка беларускага народу ў імкненні дамагчыся таго, каб урад пачаў шанаваць дэмакратычныя правы і свабоды", — гаворыцца ў тлумачальным каментары на сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі