ЗША выдзелілі Украіне новы пакет вайсковай дапамогі на амаль $2,5 млрд
Украінскія вайскоўцы
ЗША выдзелілі Украіне новы пакет вайсковай дапамогі на амаль $2,5 млрд. Пра гэта ў панядзелак паведаміў Белы дом. Напярэдадні гэта анансаваў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Украіна атрымае пакет дапамогі для ўкраінскіх вайскоўцаў на 1,25 млрд долараў і пакет "у рамках ініцыятывы садзейнічання бяспецы ва Украіне" на $1,22 млрд (па гэтай праграме Пентагон заключае кантракты на вытворчасць узбраенняў).
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даручыў сваёй адміністрацыі працягваць як мага хутчэй аказваць Украіне як мага большую дапамогу. Асаблівая ўвага надаецца "хуткай дастаўцы на поле бою". Пентагон арганізаваў дастаўку ва Украіну сотняў тысяч артылерыйскіх снарадаў, тысяч ракет і соцень адзінак бронетэхнікі, піша hromadske.ua.
"Украінскі народ працягвае абараняць сваю незалежнасць і свабоду ад расійскай агрэсіі", — падкрэслівае Байдэн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.