ЗША вылучаюць дапамогу Украіне яшчэ на 2,1 мільярда долараў
ЗРК Patriot / Getty Images
Злучаныя Штаты вылучаюць чарговы пакет вайсковай дапамогі для Украіны на 2,1 мільярда долараў, паведамляе Мінабароны ЗША.
Пакет прызначаны для падтрымкі Украіны як у кароткатэрміновай, так і доўгатэрміновай перспектыве. Паведамляецца, што ў пакет уваходзяць:
— дадатковыя боепрыпасы для ЗРК Patriot,
— ЗРК HAWK і ракеты да іх,
— 105-мм і 203-мм артылерыйскія снарады,
— беспілотныя авіяцыйныя сістэмы Puma,
— боепрыпасы для ракетных сістэм з лазерным навядзеннем,
— падтрымка мерапрыемстваў па навучанні, тэхнічным абслугоўванні і падтрымцы.
Акрамя таго Бельгія паведаміла, што перадасьць Узброеным сілам Украіны боепрыпасы калібру 105 мм на суму 32,4 мільёна еўра, паведамляе hromadske.ua.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.