ЗША заклікаюць Беларусь прывесці законы ў адпаведнасць з нормамі АБСЕ
ЗША заклікаюць Беларусь прывесці заканадаўства ў адпаведнасць з абавязаннямі ў рамках АБСЕ. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Ен Кэлі, выступаючы 13 ліпеня перад Пастаяннай радай арганізацыі. Па звестках БелаПАН, Кэлі адзначыў, што ЗША занепакоеныя працягам ціску на апазіцыю і незалежныя СМІ ў Беларусі. Пасля паляпшэнняў у канцы 2008 года, па яго словах, адбывалася толькі бесперапыннае парушэнне нормаў АБСЕ.
Кэлі адзначыў, што асаблівую занепакоенасць выклікае напад 8 ліпеня на актывіста "Маладой Беларусі" Артура Фінькевіча пасля наведвання ім амбасады ЗША; папярэджанне двум журналістам Радыё "Свабода" за працу без акрэдытацыі; затрыманне 9 ліпеня ў Віцебску апазіцыйнага актывіста Сяргея Каваленкі. Таксама ён згадаў допыты журналісткі сайта charter97.org Наталлі Радзінай і дагэтуль не адменены артыкул 193 Крымінальнага кодэкса, што прадугледжвае крымінальнае пакаранне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.