Зубр напужаў камбайнёра і з’еў калгасны ўраджай
Зубр, які выйшаў з лесу, амаль на палову дня прыпыніў працу камбайна па зборы бурака ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве "Доцішкі" Воранаўскага раёна. Як паведамляе БЕЛТА, жывёліна нахабна стала перад машынай. Спецыяліст, які суправаджаў камбайн, і два палявода адразу збеглі. Камбайнёр прасядзеў у машыне каля трох гадзін.
Увесь гэты час ён назіраў за тым, як зубр еў калгасны бурак і нават валяўся на ім. Затым кіроўцу давялося перажыць некалькі прыкрых момантаў, калі жывёліна спрабавала басціся з камбайнам. Нарэшце, наеўшыся, зубр вярнуўся ў лес.
У “Доцішках” ужо падлічылі шкоду ад забаў зубра — камбайнёр мог бы за час прастою сабраць каля 40 тон бурака.