Звесткі пра колькасць затрыманых пакуль супярэчлівыя
Інфармацыя пра колькасць затрыманых падчас апазіцыйнай акцыі ў Мінску пакуль супярэчлівая. Паводле звестак ПЦ “Вясна”, у Савецкім РУУС знаходзіцца 51 чалавек, з
іх 12 непаўнагадовых, у Маскоўскім РУУС — 21 чалавек, у Партызанскім
РУУС — ад 9 да 15.
Паводле звестак сайта ucpb.org, у Савецкім РУУС знаходзіліся 48 чалавек (раней адзін з затрыманых паведаміў Еўрарадыё па тэлефоне, што іх там 49 чалавек). Пра гэта ім па тэлефоне паведаміў актывіст АГП Алег Тарасевіч. Побач з ім яго сябра па партыі Зміцер Расолька. У іх забралі пашпарты. Паводле словаў Тарасевіча, прыблізна ў 19.20 прыйшоў спецназавец, які сказаў міліцыянтам, што прывезлі яшчэ 30 чалавек.
Вядома, што ў Партызанскім РУУС знаходзяцца Крысціна Шацікава, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч і Андрэй Лянкевіч, фотакарэспандэнт "Нашай нівы".