Звесткі пра тых, у каго “адкаталі пальцы” і хто адмовіўся — у адзінай базе

Як стала вядома Еўрарадыё, у Міністэрстве ўнутраных спраў створана спецыяльная база асобаў, якія падлягаюць дактыласкапіі. “Адкатаць пальчыкі” міліцыянты, у адпаведнасці са спецыяльным распаражэннем па міністэрстве, павінны ва ўсіх мужчын краіны ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Пра гэта Еўрарадыё расказаў супрацоўнік Маскоўскага РАЎС Брэста Дзмітрый Гуцікаў:

“У нас
ў РАЎС ёсць 103-е распаражэнне па факце адпрацоўкі асобаў, якія могуць мець дачыненне да выбуха ў горадзе Мінску, што адбыўся ў 2008 годзе. Згодна з гэтым распаражэннем падлягаюць дактыласкапіі мужчыны ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў”.

Распараджэнне гэта з’явілася 26 жніўня 2008 года. Спіс усіх мужчын гэтага ўзросту супрацоўнікі аддзелаў міліцыі па ўсёй краіне адразу запатрабавалі ў раённых ваенкаматах. І ў той жа дзень іх атрымалі і накіравалі ў Мінск.

Дзмітрый Гуцікаў: “26.08.2008 года было гэтае распаражэнне 103 вынесена міністэрствам унутраных спраў. У адным з пунктаў у ім было, што да 26.08 неабходна прадаставіць гэтыя спісы. Атрымліваецца, што ў дзень выхаду гэтага распараджэння дзяржорганы павінны былі прадаставіць гэтыя спісы”.

Паводле яго словаў, супрацоўнікі брэсцкай міліцыі, браць адбіткі пальцаў працягваюць і па сённяшні дзень. І ўсе дадзеныя як па тых, хто дактыласкапію прайшоў, так і па тых, хто ад яе адмовіўся, дасылаюць  у Мінск. Для ўнесення звестак у гэтую адзіную базу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі