Звольнены дырэктар Музея Вялікай Айчыннай вайны
Здарылася гэта напярэдадні Дня Перамогі. Адной з прычын звальнення называюць зацягванне тэрмінаў здачы новага будынка музея на праспекце Пераможцаў у Мінску.
Адпаведна дагэтуль не вызваленыя памяшканні музея на Кастрычніцкай плошчы. Як паведамляе партал tut.by, Сяргей Азаронак аб'явіў сваім супрацоўнікам пра сыход 8 траўня.
Нагадаем, новы будынак Музея Вялікай Айчыннай вайны мусілі здаць да траўня 2013 года. Яго адкрыццё запланаванае на 3 ліпеня 2014-га.
Сяргей Азаронак (справа) на будаўніцтве
Фота — tut.by, bel-jurist.com