Звольненыя за нястачу работнікі крамы шукаюць справядлівасці ў судзе
Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці дапамагае звольненаму калектыву крамы ў Гомелі адстаяць свае правы, паведамляе БелаПАН. Усе работнікі крамы “Электрагаспгандаль” былі звольненыя праз нястачу ў 160 мільёнаў рублёў. Людзі адмовіліся выплачваць гэтыя грошы. Заробак кожнага супрацоўніка складае прыкладна 500 тысяч рублёў. Каб пагасіць нястачу, кожны павінен быў сплаціць каля 18 мільёнаў і такім чынам тры гады працаваць бясплатна. Як сведчыць юрыст прафсаюза Леанід Судаленка, наймальнік павінен быў давесці, што кожны супрацоўнік вінаваты ў нястачы. Без доказаў віны звальняць усіх работнікаў было нельга.
Факты масавых звальненняў супрацоўнікаў праз адмову сплаціць нястачу былі ў Гомелі і раней. Летась без працы засталося 30 супрацоўнікаў гандлёвай фірмы “Цэнтр”.
Факты масавых звальненняў супрацоўнікаў праз адмову сплаціць нястачу былі ў Гомелі і раней. Летась без працы засталося 30 супрацоўнікаў гандлёвай фірмы “Цэнтр”.