Зяленскі агучыў Захаду пералік зброі, якая патрэбна для перамогі над РФ

Зяленскі агучыў Захаду пералік зброі, якая патрэбна для перамогі над РФ

Уладзімір Зяленскі ў чарговым відэазвароце агучыў Захаду пералік зброі, якая тэрмінова патрэбна Украіне для перамогі над Расіяй. Украінцы чакаюць цяжкую артылерыю і бронетэхніку, танкі, сістэмы проціпаветранай абароны, баявыя самалёты. Зяленскі ў чарговы раз заявіў, што РФ не збіраецца спыняцца ва Украіне. Ён падкрэслівае, што ўкраінцы сёння абараняюць усю свабодную Еўропу.

"Ці Захад дапаможа Украіне спыніць Пуціна цяпер, ці Пуцін працягне пашыраць сваю Расійскую імперыю, забіваючы пры гэтым тысячы жанчын і дзяцей, — гаворыць Уладзімір Зяленскі. — Ён ужо зрабіў гэта ў Марыупалі, Харкаве, Бучы і іншых гарадах Украіны... Дайце Украіне зброю цяпер, каб разам перамагчы гэтае зло".

13 красавіка ў Кіеве прэзідэнт Украіны сустрэўся з прэзідэнтамі Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, якія прыехалі падтрымаць украінцаў у іх барацьбе за свабоду і незалежнасць.

Зяленскі агучыў Захаду пералік зброі, якая патрэбна для перамогі над РФ
Падчас сустрэчы Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнтаў Польшчы, краін Балтыі / twitter.com/JakubKumoch

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі