Зяленскі апублікаваў здымкі з эксгумацыі масавага пахавання ў Ізюме

Зяленскі апублікаваў здымкі з эксгумацыі масавага пахавання ў Ізюме

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў здымкі з эксгумацыі масавага пахавання ў Ізюме. На целах некаторых загінулых ёсць сляды катаванняў.

"Гэта павінен бачыць увесь свет, — піша Зяленскі. — ...На месцы масавага пахавання ў Ізюме выяўлена больш за 400 цел. Са слядамі катаванняў, загінулыя ў выніку ракетных абстрэлаў, дзеці, вайскоўцы УСУ".

Ізюм — горад у Харкаўскай вобласці Украіны, які перажыў расійскую акупацыю і нядаўна быў вызвалены ўкраінскімі вайскоўцамі.

У відэазвароце Уладзімір Зяленскі ў чарговы раз заклікае прызнаць Расію дзяржавай-тэрарыстам.

Зяленскі апублікаваў здымкі з эксгумацыі масавага пахавання ў Ізюме
V_Zelenskiy_official

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі