Зяленскі, Эрдаган і Гутэрыш правялі сустрэчу ў Львове

Зяленскі, Эрдаган і Гутэрыш правялі сустрэчу ў Львове

18 жніўня ў Львове адбылася сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, паведамляе прэс-служба Зяленскага.

Перамовы доўжыліся 40 хвіліна і былі закрытыя ад прэсы. Перад гэтым Зяленскі правёў перамовы асобна з Гутэрышам і з Эрдаганам.

На сустрэчы з прэзідэнтам Турцыі абмяркоўваліся ўзаменыя адносіны, сітуацыя з Запарожскай АЭС і экспарт украінскага збожжа. Таксама бакі абмеркавалі супрацу ў сферы абароны. 

У перамовах з Гутэрышам Зяленскі ўздымаў пытанні харчовай бяспекі, незаконнай і прымусовай дэпартацыі украінцаў, вызвалення з палону ўкраінскіх вайскоўцаў і медыкаў. Таксама было закранутае пытанне Запарожскай АЭС. Дзеянні Расіі прэзідэнт Украіны ахарактарызаваў як ядзерны шантаж. "Гэты свядомы тэрор з боку агрэсара можа мець глабальныя катастрафічныя наступствы. Таму ААН павінна забяспечыць бяспеку гэтага стратэгічнага аб'екта, яго дэмілітарызацыі і поўнае вызваленне ад расійскіх войскаў", — адзначае прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі