Зяленскі: калі Пуцін будзе ўдзельнічаць у G20, то Украіна не будзе

Уладзімір Зяленскі / Прэс-служба
Уладзімір Зяленскі / Прэс-служба

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на брыфінгу заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у саміце "Вялікай дваццаткі" на востраве Балі ў Інданезіі, калі там будзе прысутнічаць прэзідэнт Расіі Пуцін.

"Мая асабістая пазіцыя палягае ў тым, што калі лідар Расійскай Федэрацыі будзе ўдзельнічаць у саміце, то Украіна не будзе. Паглядзім, як адбудзецца ў будучыні", сказаў ён.

Ён нагадаў, што пасля камунікацыі з прэзідентам Інданезіі ён атрымаў запрашэнне на саміт: "У любым выпадку, мы сёння зноў былі запрошаныя. Яшчэ паглядзім, некалькі дзён засталося", сказаў Зяленскі.

Раней Reuters пісала, што падаўжэнне "збожжавага пагаднення" можа быць рычагом уплыву на саміце "Вялікай дваццаткі". Паводле слоў дыпламата, "збожжавая пагадненне" будзе асноўнай тэмай абмеркавання, і "ўсё пастараюцца пераканаць Пуціна працягнуць яго". Таму, са слоў выдання, высокая імавернасць таго, што Пуцін прыедзе на саміт G20, хоць Крэмль яшчэ афіцыйна не пацвердзіў гэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі