Зяленскі: Макрон прапанаваў саступіць Пуціну частку Украіны
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у гутарцы з Уладзімірам Зяленскім прапаноўваў саступіць Расіі частку суверэнітэту Украіны, каб Уладзімір Пуцін мог захаваць твар. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт распавёў у інтэрв'ю італьянскаму тэлеканалу Rai 1.
"Макрон хацеў знайсці вынікі ў пасярэдніцтве паміж намі. Ён не знайшоў. І не з нашага боку. Ён не знайшоў з боку РФ. А мне прапаноўваць некаторыя рэчы, звязаныя з саступкамі з нагоды нашага суверэнітэту для таго, каб захаваць твар Пуціна... Мне здаецца, гэта не вельмі карэктна. Мы не гатовыя захоўваць нешта камусьці і губляць за гэта свае тэрыторыі. Гэта не вельмі справядліва. Гэта страчаны час", — цытуе сайт novosti.dn.ua словы Зяленскага.
Украінскі прэзідэнт мяркуе, што яго французскі калега дарэмна спрабуе знайсці дыпламатычную мову з Расіяй для спынення вайны.
Разам з тым Зяленскі заявіў. што гатовы да перамоваў з Пуціным, але без пасярэднікаў і на ўмовах дыялогу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.