Зяленскі падтрымаў петыцыю аб увядзенні візавага рэжыму з Расіяй
Уладзімір Зяленскі падтрымаў петыцыю аб увядзенні візавага рэжыму з Расіяй. Украінскі прэзідэнт падзякаваў падпісантам за іх актыўную пазіцыю.
"На фоне поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ўзнятае пытанне з'яўляецца важным і надзённым, таму неабходнасць узмацнення рэжыму кантролю за ўездам грамадзян РФ на тэрыторыю Украіны падтрымліваю", — напісаў Зяленскі.
Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль атрымаў ліст з просьбай прапрацаваць гэтае пытанне.
Петыцыя была створана ў лютым 2022-га. Яна набрала больш за 25 тысяч галасоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.