Зяленскі паведаміў, што "дрон на 3000 кіламетраў прайшоў выпрабаванні"

Украіна ўдасканальвае сваю ракету "Нептун" / unian.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў панядзелак у сваім вечаровым відэазвароце паведаміў, што "ёсць добрыя навіны пра дальнабойных дронах". "Дрон на 3000 кіламетраў прайшоў выпрабаванні... Мы развіваем такую лінейку дальнабойных сродкаў, якая дапаможа гарантаваць бяспеку нашай дзяржавы", — сказаў ён.
Тэма дронаў была самай галоўнай на пасяджэнні Стаўкі. На ёй гаварылі і пра выкарыстанне ўкраінскіх ракет — "Доўгага Нептуна". Са слоў Зяленскага вынікае, што ўкраінцы ўжо нанеслі паспяховыя ўдары па аб'ектах у Расіі: "Можна сказаць, задаволеныя вынікамі паражэнняў. Але трэба вырабляць больш ракет, больш дронаў, і на тыдні будзем казаць пра гэта з нашымі партнёрамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.