Зяленскі ў звароце да кіраўніцтва Польшчы згадаў беларусаў
![Зяленскі ў звароце да кіраўніцтва Польшчы згадаў беларусаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/228383_d71a4cbf8cab7daa64a3071657bed7f6_1646151940_extra_large_960x380_0.jpeg.webp?itok=lkSoPYy7)
Уладзімір Зяленскі ў звароце да кіраўніцтва Польшчы згадаў беларусаў. Ён гаварыў пра сяброўства Украіны і Польшчы, пра тое, што паміж гэтымі народамі "больш няма межаў", што сфармаваны "вельмі моцны саюз, хаця і нефармальны".
"Паміж нашымі народамі пануе мір, — гаварыў Зяленскі. — Мір паміж роднымі, мір паміж братамі. І зараз я вельмі хачу, каб гэтыя словы пачулі нашы агульныя суседзі — беларусы. Мір паміж роднымі, мір паміж суседзямі, мір паміж братамі. Мы павінны прыйсці да гэтага і з імі. І прыйдзем абавязкова".
"Калі Бог дасць і мы пераможам у гэтай вайне, мы раздзелім перамогу з нашыми братамі і сёстрамі", — заявіў украінскі прэзідэнт.
А пакуль, як вядома, Беларусь у свеце разглядаюць як саюзніка Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны. Праўда, ужо не ўсё так адназначна. Ва Украіне фармуецца з добраахвотнікаў беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.