Зяленскі: Украіна не аддасць усходнія тэрыторыі Расіі, каб спыніць вайну
Уладзімір Зяленскі / CNN
Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю CNN заявіў, што Украіна не аддасць Расіі свае ўсходнія тэрыторыі, каб спыніць вайну. Па словах украінскага прэзідэнта, нельга быць упэўненымі ў тым, што Расея не адновіць наступ на Кіеў, калі ёй удасца ўзяць пад кантроль тэрыторыі ў Данбасе.
"Вось чаму для нас вельмі важна не дазволіць ім стаяць на сваім, таму што гэтая бітва… яна можа паўплываць на ход усёй вайны", — сказаў Зяленскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.