“Зялёныя” Ўсходняй Еўропы будуць разам спыняць будаўніцтва АЭС у Беларусі
Партыі “зялёных” Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстану аб’ядналіся. Адпаведную дамову падпісалі 5 кастрычніка ў Кіеве лідары партый гэтых краін. Новае ўтварэнне называецца Еўразійскае аб'яднанне "зялёных" партый (ЕАЗП). Мэта аб’яднання – каардынацыя дзеянняў у рэгіёне Ўсходняй Еўропы.
Краіны гэтага рэгіёну пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, таму такое аб’яднанне сёння актуальнае. Такую думку ў інтэрв’ю Еўрарадыё выказаў патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Юры Глушакоў.
Глушакоў: "Нам патрэбна каардынаваць нашыя намаганні, каб бараніць і грамадства і прыроду. Яшчэ адна істотная праблема – будаўніцтва АЭС у Беларусі. Гэта праект, які закранае і суседнія краіны. Калі мы будзем у гэтым пытанні дзейнічаць салідарна і супольна, і гэты праект будзе скасаваны, будзе вялікая карысць для Беларусі".
Удзельнікі дамовы будуць сачыць за выкананнем заканадаўства датычна аховы прыроды. Таксама плануецца прапаганда “зялёнага” ладу жыцця, удзел у экалагічным выхаванні і адукацыі.