Зянон Ломаць паслухае мінчукоў на "прамой лініі"
4 сакавіка з 10.00 да 12.30 жыхары Мінска змогуць задаць свае пытанні старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Зянону Ломацю. "Прамая лінія" адбудзецца па тэлефоне 218-01-99. Кіраўнік КДК чакае не толькі паведамленні пра парушэнні заканадаўства з боку кіраўнікоў органаў улады, прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў. Ён выказаў надзею, што будуць і канструктыўныя прапановы, накіраваныя на пераадоленне адмоўных тэндэнцый у эканоміцы, пошук дадатковых рэзерваў і магчымасцяў для сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінску і падвышэння ўзроўню жыцця мінчукоў.
Пісьмовыя звароты, адрасаваныя Зянону Ломацю, можна да 4 сакавіка пакінуць у адмысловай паштовай скрыні, усталяванай у Мінгарвыканкаме.
"Мінск-навіны"
Пісьмовыя звароты, адрасаваныя Зянону Ломацю, можна да 4 сакавіка пакінуць у адмысловай паштовай скрыні, усталяванай у Мінгарвыканкаме.
"Мінск-навіны"