Зянон Пазняк: Мне даводзіцца не святкаваць, а працаваць

Легендарны Зянон Пазняк сёння святкуе 65-год нараджэння. Па словах палітыка, з самай раніцы ён прымае віншаванні ад сяброў па палітычнай і літаратурнай дзейнасці як з Беларусі, так і з замежных краін. Але адзначае, як прызнаўся палітык Еўрарадыё, не за святочным сталом, а за працоўным.
Зянон Пазняк: “Я працую ў гэты дзень. Мне не даводзіцца яго святкаваць, а прыходзіцца працаваць. Праца – кіраўніцтва партыяй, усе праекты, усе аналізы, усе ўзгадненні. Уся гэта праца доўжыцца 15 гадоў. Плюс, адпаведна, праца над кнігамі, над артыкуламі, над новымі праектамі і заявамі. Усё гэта на мне. Гэта праца, якая ідзе з ранку да вечара і за якую ніхто не плаціць”.

Працы дадалося ў сувязі з тым, што палітык вырашыў наведаць 6 траўня Прагу. Нагадаем, запрашэнне ўзяць удзел у грамадзянскім форуме і сустрэчы з міністрам замежных спраў Чэхіі атрымалі 5 прадстаўнікоў беларускага грамадства: Зянон Пазняк, Аляксандр Казулін, Аляксандр Мілінкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Івонка Сурвіла. Яшчэ некалькі дзён таму лідэр КХП-БНФ казаў, што не вызначыўся з тым, ці паедзе ён у Прагу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі