З’явілася беларускамоўная налепка “Выконвай хуткасны рэжым”

 З’явілася беларускамоўная налепка “Выконвай хуткасны рэжым”

У Мінску прыдумалі для аўтамабіляў налепку “Выконвай хуткасны рэжым”. Памер налепкі — 9,5 см на 9,5 см. З’явіцца яна ў краме Symbal.by.

Фраза “Выконвай хуткасны рэжым” мемам пасля паслання Аляксандра Лукашэнкі да народа і парламента 19 красавіка гэтага года.

“Еду па дарозе. Траса, якую называюць прэзідэнцкай. Вывесілі табло “Выконвай хуткасны рэжым”. Зразумела мне, што хацеў сказаць аўтар. Але едзе рускі чалавек або рускамоўны беларус: “Выконвай… Хуткасны… Але зразумеў, што “рэжым”. Няўжо, думае, зноў пра дыктатуру Лукашэнкі. Што вы хацелі гэтым паказаць? 50% насельніцтва (з запасам кажу) зразумеюць, што патрабуе дарожнік або даішнік… Але астатнія ж не зразумеюць! Прыйшлося вярнуць назву нармальную”, — сказаў тады Лукашэнка.

Пасля гэтага выказвання дарожныя табло сталі масава пераводзіць на рускую мову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі