З’явілася першае беларускамоўнае прадпрымальніцкае пасведчанне

Баранавіцкі прадпрымальнік Віктар Мязяк атрымаў прадпрымальніцкае пасведчанне па-беларуску. Гэта першы выпадак, калі падобны дакумент выдаецца на роднай мове. Як адзначыў сам прадпрымальнік, гэта адняло нямала часу і высілкаў.

У баранавіцкім Гарвыканкаме беларускамоўных бланкаў не знайшлося. У Мінюсце высветлілася, што такія бланкі строгай справаздачнасці і друкуюцца ў дзяржзнаку, і па-беларуску такіх папер пакуль не існуе.

Тады прадпрымальніку прапанавалі альтэрнатыўны варыянт. На рускамоўным бланку “Свидетельство” надрукавалі тэкст па-беларуску. Такім чынам з’явілася першае беларускамоўнае прадпрымальніцкае пасведчанне.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі