З'явіўся сайт "няправільнага" Саюза пісьменнікаў

У Інтэрнэце з'явіўся сайт Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Кіраўнік пісьменніцкай арганізацыі Алесь Пашкевіч у каментары Еўрарадыё адзначыў, што неабходнасць у такім Інтэрнэт-рэсурсе з'явілася даўно. Па словах А.Пашкевіча, незалежнае літаратурна-грамадскае жыццё ў Беларусі мае напаўвіртуальны характар. Таму беларускія неафіцыёзныя літаратары "з месяца ў месяц, з году ў год імкнуліся да выяўлення сваіх думак і падачы інфармацыі пра незалежны літаратурны рух". Паколькі з кожным месяцам гэта было рабіць усё цяжэй, то паўстала неабходнасць прадстаўлення сваёй дзейнасці ў сусветным Сеціве.

Пашкевіч: "Літаратурны сайт у першую чаргу прэзентуе дзейнасць Саюза Беларускіх пісьменнікаў. А таксама закліканы знаёміць яго наведнікаў з літаратурна-культурнымі навінамі Беларусі".

На думку А.Пашкевіча, з цягам часу сайт ператворыцца ў літаратурную энцыклапедыю, дзе можна будзе знайсці біяграфіі і творы беларускіх пісьменнікаў сучаснасці і ранейшых часоў. Акрамя таго, на гэтым рэсурсе можна знайсці ўсе выпускі газеты "Літаратурная Беларусь" у PDF-версіі. Праца над сайтам працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі